viasna on patreon

Крымінальная справа супраць "беларусаў замежжа": хроніка пераследу 16 траўня Дапоўнена

2024 2024-05-16T16:36:00+0300 2024-05-17T12:45:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-belarusau-da-dnja-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Дзецям Маляваныча патэлефанавалі і сказалі "чакаць гасцей"

Пра гэта акцёр Аляксандр Ждановіч напісаў у сваім Facebook 16 траўня.

"Памаліцеся, калі ласка...патэлефанавалі дзецям, сказалі чакаць "гасцей"...".


Мінчанку затрымалі за ўдзел у пратэстах і рэгістрацыю ў плане "Перамога"

karyna-ramanouskaja.jpg
Карына Раманоўская

Як паведаміла "Медыязона", затрыманую завуць Карына Раманоўская

Па якім артыкуле затрымана жанчына і дзе зараз знаходзіцца — невядома.


КДБ прызнаў "экстрэмісцкімі фармаваннямі" шэраг ініцыятыў і кааліцый

Так, спіс папоўнілі "Чат 97% ДКЖ", "Блок Пракоп’ева – Ягорава", "Голас Дыяспар – Адзінства па-над Межамі!", "Независимые белорусы" / "Незалежныя беларусы", "Грамадскі Рух "Краіна Для Жыцця", "Аб’яднанне палітычных партый "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", "Хопіць баяцца злаваць дзеда", "Наша справа".

Таксама ў адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да вышэй названых ініцыятыў.


Сілавікі затрымалі байкера з Глыбоцкага раёна за абразу Лукашэнкі

sjarhei-manakh.jpg
Сяргей Манах

Праўладныя тэлеграм-каналы пра затрыманне жыхара гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна за абразу Лукашэнкі.

"Медыязона" знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках — там мужчына падпісаны як Сяргей Манах.


Сілавікі затрымалі жыхара Клімавічаў за тое, што ён штурхаў нагамі беларускі сцяг у 2020 годзе

kiryl-vazmilau.jpg
Кірыл Вазмілаў

"Медыязона" знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Кірыл Вазмілаў.

На "пакаяльным відэа" хлопец кажа, што ў 2020 годзе да яго дадому знаёмы прынёс чырвона-зялёны сцяг, на якім ён "таптаўся" і "штурхаў нагамі". Пасля сцяг спалілі ў двары дома.

У канцы роліка затрыманы "перадае прывітанне" свайму брату Юрыю, які "ў 2020 годзе збег з краіны і зараз знаходзіцца ў Польшчы".


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце

Ведамства піша, што спіс падазраваных па справе "Беларусаў замежжа" папоўніўся 104 прозвішчамі.

Паведамляецца, што Следчы камітэт атрымаў даныя больш за сотню асоб, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільнюса, Уроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г.д. Гэтыя людзі прызнаны падазраванымі па крымінальнай справе — ім інкрымінаваныя арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і арт. 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі, якая належыць гэтым людзям. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.

Як стала вядома  "Радыё Свабодзе", 16 траўня ад раніцы прадстаўнікі міліцыі і следчых органаў прыйшлі па месцы рэгістрацыі як мінімум некалькіх беларусаў, якія жывуць за мяжой.

"Я не маю аніякай маёмасці ў Беларусі, таму апісаць няма чаго ў мяне. Але яны ходзяць стабільна і рэгулярна да маіх бацькоў, дураць ім галаву: „Ваш сын у вышуку, ён мае крымінальную справу“. Але ніякай канкрэтыкі".


Курыя Віцебскай Архідыяцэзіі пацвердзіла арышт святароў-аблатаў

andzhei-jukhnevicz_pavel-lemekh.jpg
Святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех

Праз 7 дзён пасля затрымання святароў Анджэя Юхневіча OMI і Паўла Лемеха OMI з Шуміліна, курыя Віцебскай архідыяцэзіі выпусціла камунікт, у якім пацвердзіла факт затрымання і распавяла пра вынік суда — 15 і 10 сутак арышту адпаведна. Пра гэта паведаміла "Хрысціянская візія". 


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў 16 траўня

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "puerrtto", "Таксисты/Минск/Республики Беларусь", "Инсайдер UA | Україна | Новини", "Чижовка", "Коля Мостовенко";
  • Instagram старонкі "ааааааа_mmmmmm", "iuryishchuchko", "kurshin.sasha", "zmagary.krakowa", "Anastasiya Mashchava (Мащева)", "Прадстаўніцтва па замежных справах";
  • Старонкі ў сацсетках праекту "Заповедник";
  • Відэаролікі "Глеб Івашкевіч – удзел у пратэстах у Беларусі, эміграцыя ў ЗША, валянтэрства і дапамога беларусам", "Суворов Виктор – Тень победы", "Суворов Виктор – Беру свои слова обратно", "Суворов Виктор – Ледокол" (1,2,3 часткі);
  • Facebook-старонкі "СВОБОДА.РАВЕНСТВО.БРАТСТВО", "Прасвет. Рэальная карцiна свету вакол Беларусi";
  • Старонка ў "Аднакласніках" "КОСТЯ ГЕРАСИМЕНКО";
  • TikTok-старонкі "stopolivki96", "nick_dem_", "anastasichek", "ў1808053", "vola0520", "pandovan4ik".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства