viasna on patreon

У Мінску за "заклікі да санкцый" у закрытым рэжыме будуць судзіць бізнэсоўца

2024 2024-05-17T11:18:57+0300 2024-05-17T11:21:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alhovik_u.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 18 траўня распачнецца суд над палітзняволеным бізнэсоўцам Юрыем Альхавіком. Яго затрымалі восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У лістападзе ён даў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу "Беларусь 1", дзе распавёў, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс. 

Юрый Альхавік

"Я вырашыў напісаць ліст у адрас кампаніі, таму што я ведаў аб уведзеных санкцыях Еўрасаюза супраць прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Я вырашыў гэта выкарыстоўваць для свайго бізнэсу. <...>

Я прасіў не адгружаць на адрас гэтай кампаніі, таму што дадзенае прадпрыемства знаходзіцца ў санкцыйным спісе. Калі вы адгрузіце, то такім чынам вы парушаеце санкцыі Еўрасаюзу", — распавёў Альховік.

Паведамляецца, што бізнэсовец адправіў блізу дзесяці падобных лістоў.

Цяпер яго будуць судзіць паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса, па якой яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Таццяна Фалькоўская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства