viasna on patreon

Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі

2020 2020-09-28T16:32:58+0300 2020-09-28T16:52:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gabrukovich_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 28 верасня, у Маладзечне дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту) за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня, пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Дзяржаўны абвінаваўца па справе Габруковіч. Фота: spring96.org
Дзяржаўны абвінаваўца па справе Сяргей Габруковіч. Фота: spring96.org

Пракурор Сяргей Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разбіральніцтваў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Санкцыя ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, паводле якой абвінавачваюць маладзечанцаў, прадугледжвае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Абвяшчэнне прысуду Пяскову і Еўсцягнееву суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла на заўтра, 29 верасня, у 10:00.

Нагадаем, 16 верасня суд Маладзечанскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет.

"Вясна" працягвае сачыць за судовым працэсам.

Падрабязнасці справы:

poleshchuk_87.jpg

У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева абвінавачваюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Санкцыя ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, па якім абвінавачваюць маладзечанцаў, прадугледжвае абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. У дачыненні да Пяскова і Яўсцягнеева пасля іх трохсутачнага затрымання па гэтай крымінальнай справе былі абраныя меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Крымінальную справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук.

Узяты пад варту маладзечанец, якога судзяць за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет

18 верасня, на трэці дзень судовага разгляду ў Маладзечанскім судзе крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту) была змененая мера стрымання аднаму з абвінавачаных — Паўлу Пяскову — з хатняга арышту на заключэнне пад варту. Такое рашэнне было ініцыяванае начальнікам Маладзечанскага РАУС праз дзяржабвінаваўцу па прычыне таго, што нібыта Пяскоў збіраецца з'ехаць за межы тэрыторыі Беларусі. Паўла Пяскова затрымалі прама ў зале суда.

"Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі

На чацвёрты дзень судовага разгляду крымінальнай справы маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту), заслухоўваюць паказанні абвінавачаных. У першы дзень суда Уладзіслаў Еўсцягнееў заявіў, што ён прызнае віну цалкам, а Павел Пяскоў – часткова. Да 18 верасня ў адносінах да маладзечанцаў была ўжыта мера стрымання ў выглядзе хатняша арышту. У пятніцу Паўлу Пяскову змянілі меру стрымання на заключэнне пад заключэнне пад варту па прычыне таго, што ў начальніка Маладзечанскага РАУС маецца аператыўная інфармацыя, што Пяскоў мае намер з’ехаць за мяжу. У зал суда 22 верасня Пяскова прывялі пад канвоем. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства