Кіраўнік ААН: Улады Беларусі павінны спыніць сілавыя дзеянні супраць удзельнікаў пратэстаў

2020 2020-09-13T15:28:56+0300 2020-09-13T15:28:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/un_gen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў улады Беларусі спыніць ужываць сілу супраць мірных дэманстрантаў, расследаваць паведамленні аб катаваннях затрыманых і пачаць шырокі інклюзіўны дыялог, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш

У заяве, з якой у пятніцу ад імя кіраўніка ААН выступіў ягоны прэс-сакратар, гаворыцца, што сітуацыя ў Беларусі выклікае ў яго глыбокую трывогу.  Яго асабліва турбуюць бесперапынныя сілавыя дзеянні супраць мірных пратэстоўцаў і затрымання людзей, якія ажыццяўляюць свае законныя дэмакратычныя правы. Гутэрыш таксама занепакоены паведамленнямі аб выкарыстанні тактыкі запалохвання супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, СМІ і апазіцыі.  

"Генеральны сакратар заклікае ўлады ўстрымацца ад прымянення сілы супраць тых, хто ўдзельнічае ў мірных сходах, і дамагчыся таго, каб абвінавачванні ў катаваннях і жорсткім абыходжанні з затрыманымі былі цалкам расследаваныя...", - заявіў прэс-сакратар Антоніу Гутэрыша. 

Кіраўнік ААН падкрэсліў, што "цяперашні крызіс могуць пераадолець толькі самі беларусы шляхам шырокага інклюзіўнага дыялогу". Ён перакананы, што ў інтарэсах стабільнасці гэты дыялог трэба пачаць неадкладна. 

У ААН асудзілі прымяненне сілы супраць дэманстрантаў у Беларусі і заклікалі ўлады спыніць катаванні і вызваліць усіх затрыманых.

Генеральны сакратар з самага пачатку пратэстаў не раз звяртаўся да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць катаванні затрыманых. З аналагічнай заявай выступіла і Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет, а таксама Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства