viasna on patreon

Жаночы марш у Мінску: масавыя затрыманні (спіс)

2020 2020-09-12T16:10:34+0300 2020-09-14T11:56:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svaboda-2020-09-14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні на плошчы Свабоды. Фота: "Наша Ніва".

Затрыманні на плошчы Свабоды. Фота: "Наша Ніва".

У 15 гадзін 12 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы Жаночы марш.

Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць і разганяць удзельніц.  

Жанчыны акружылі бусік з сілавікамі, не даючы яму праехаць, з крыкамі: "Нас гвалцяць", "Нас душаць!"

Паведамляецца, што сярод затрыманых журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі  РУУС, канфіскуюць тэхніку. 

Таксама затрыманая Надзея Крапівіна са Свабоднага тэатра.

Кіроўца аўтамабіля  спыніўся на вуліцы Багдановіча, каб прапусціць калону жанчын. Праз нейкі час пад'ехаў бусік, з якога выбеглі сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах, выцягнулі з машыны гэтага кіроўцу і павялі ў бус. Здаецца, проста за тое, што ён прапускаў калону жанчын і не ехаў на іх на зялёнае для сябе святло.

Затрыманні на плошчы Свабоды. Фота:

Дэманстранткі акружылі бус, не даючы яму з'ехаць. Крычалі Ганьба, пляскалі па бамперы. Бус пагрозліва ехаў на дэманстрантак наперад і назад. Тады пад'ехаў другі бус, з якога выскачылі сілавікі і раскідалі жанчын у розныя бакі. Затрымалі і яшчэ аднаго мужчыну, які проста стаяў на прыпынку і здымаў усё на тэлефон, паведамляе "Наша Ніва".

ДАІ перакрыла скразны праезд па праспекце Незалежнасці ад цырка. Па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі прыйшлі тысячы дэманстрантак.

Далей калона дэманстрантак рушыла ад плошчы Якуба Коласа да Акадэміі навук.

У жаночым маршы прымаюць удзел больш за 10 тысяч чалавек, паведамляе TUT.by. Калона рухаецца ў бок Акадэміі Навук

У карэспандэнта Свабоды Алеся Пілецкага невядомыя людзі з прафесійнай камерай, якія нібыта працуюць журналістамі, сёння падчас жаночага маршу спрабавалі адабраць тэлефон.

Затрыманыя на Жаночым маршы:

  1. Андрушын Дзмітрый
  2. Андрэева Кацярына (Белсат)
  3. Астапенка Максім
  4. Бараноўская Анастасія Юр'еўна
  5. Бартлава Вольга (прадстаўніца Adami Media Prize)
  6. Барысенка Антон
  7. Барэйка Людміла
  8. Безмацерных Наталля Пятроўна
  9. Болашава Інна
  10. Буцько Крысціна
  11. Бяганская Аляксандра Віктараўна
  12. Бядуліна Рэгіна Дзмітрыеўна
  13. Валкагонава Валерыя Віктараўна
  14. Вашчанка Кацярына
  15. Волкава Кацярына
  16. Гармаш Марыя 
  17. Гаянэ Ахціян
  18. Гражына Нестар 
  19. Грачышкіна Ганна
  20. Гулевіч Юлія Валер'еўна
  21. Дарашэнка Паліна
  22. Даўгаполава Ганна Алегаўна
  23. Дзаганія Ніна
  24. Дзянісава Таццяна Васільеўна
  25. Дрозд Алена
  26. Ждан Уладзімір
  27. Заблоцкая Ганна Аляксандраўна
  28. Залівака Ксенія
  29. Каваль Ірына Віктараўна
  30. Кавальчук Люба
  31. Калітоўскі Макс (Белсат)
  32. Кананенка Ганна-Марыя
  33. Касінскі Артур (затрымалі разам з дронам)
  34. Качан Алена Ігараўна
  35. Кірносенка Ірына
  36. Кірпічыва Таццяна
  37. Кірэева Ксенія Дзмітрыеўна
  38. Кіслая Яўгенія Сяргееўна
  39. Коваль Ірына
  40. Козіч Анастасся 
  41. Кошалева Валянціна
  42. Крапівіна Надзея Ігараўна
  43. Краснова Аляксандра Мікалаеўна
  44. Крыцкая Ганна Міхайлаўна
  45. Кулікоўская Крысціна Андрэеўна
  46. Кучук Святлана Валер'еўна
  47. Ласновіцкая Антаніна
  48. Левіт Вольга
  49. Лявіт Вольга Аляксандраўна
  50. Ляшчынская Кацярына
  51. Ляшчынская Кацярына
  52. Маркелава Ірына (выпусцілі)
  53. Маркелава Марыя (на Акрэсціна)
  54. Марчанка Крысціна
  55. Матсяш Людміла
  56. Матус Вольга Святаславаўна
  57. Мацяш Таццяна
  58. Мерчы Яўгенія Генадзьеўна
  59. Мірановіч Наталля
  60. Міхалачкіна Юля 
  61. Міхалочкіна Юля
  62. Налімава Ірына
  63. Новікава Ірына
  64. Падмазка Людміла
  65. Палупанава Надзея
  66. Паўлава Ганна Вячаславаўна
  67. Паўлаў Аляксандр
  68. Паўловіч Ірына
  69. Пенкрат Алена (выпусцілі з Фрунзенскага РУУС з пратаколам па 23.34 КаАП)
  70. Пераверзева Алена Валер'еўна
  71. Петруковіч Таццяна
  72. Пласкавіцкая Антаніна Аляксандраўна
  73. Правасуд Кацярына
  74. Радзівончык Святлана Мікалаеўна
  75. Сафронава Алена Георгіеўна (Маскоўскі РАУС, складаюць пратакол па 23.34 і хочуць ва ўсіх зняць адбіткі)
  76. Сокал Маргарыта Дзмітрыеўна
  77. Старынская Наталля Сяргееўна
  78. Трыфанава Таццяна
  79. Харленка Аксана
  80. Харытонава Валянціна
  81. Хмялеўская Паліна 
  82. Цвірбут Юлія
  83. Цуба Ганна
  84. Чыпурка Любоў Мікалаеўна
  85. Чэчка Дар’я 
  86. Чэчка Алена 
  87. Шайтар Святлана
  88. Шаленка Аксана
  89. Шандрак Алена Юр'еўна 
  90. Шаўчэнка Алеся
  91. Шашок Дар'я Юр'еўна
  92. Шевялькова Ала
  93. Шыманец Аляксандр Ігаравіч
  94. Ярыга Елізавета


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 841 39 81
  • + 375 17 377 55 40
  • @ViasnaSOS і @SOSviasna - тэлеграм

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства