viasna on patreon

Пятніца пачалася з затрыманняў, гэтак жа і завяршаецца Дапоўнена

2020 2020-09-11T13:11:00+0300 2020-09-12T12:13:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-ablsud-2020.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Юліі Лушчэўскайкаля Мінскага абласнога суда 11 верасня. Скрыншот з відэа

Затрыманне Юліі Лушчэўскайкаля Мінскага абласнога суда 11 верасня. Скрыншот з відэа

Зраніцы 11 верасня ў Беларусі затрымліваюць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”, жанчын, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў страйкама “Беларуськалія” да Мінскага абласнога суда.

ВІЦЕБСК

Раніцай пятніцы ў Віцебску падчас здымкаў быў затрыманы журналіст «Белсату» Зміцер Казакевіч. Да яго падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі.

 Зміцер Казакевіч. Фота: БАЖ

Пра затрыманне паведамляе на старонцы ў твітэры Belsat_TV.  Журналіст Зміцер Казакевіч патэлефанаваў жонцы з міліцыі. Супраць яго распачалі справу паводле артыкулу 23.34 КаАП. Цяпер павязуць на ІЧУ. У панядзелак суд.

МІНСК

Каля Менскага абласнога суду, дзе пачнуцца слуханні па пазове «Беларуськалія" да страйкама прадпрыемства, жорстка затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі падтрымаць удзельнікаў страйкаму «Беларуськалію». Адну з жанчын затрымалі нават у будынку суда і адвялі ў мікрааўтобус. Праз некалькі хвілін да суда падыйшла група жанчын у шахцёрскіх касках з плакатамі. Усіх іх адразу ж затрымалі таксама.

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Фота: Радыё Свабода.
Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Фота: Радыё Свабода.

Вядомыя прозвішчы двух жанчын. Гэта Інга і Вераніка  Ліндарэнкі. Затрыманыя таксама:

Дзмітрый Галубовіч,

Андрэй Шымкоў,

Ірына Свірэйка,

Уладзіслаў Мацуновіч.

Таксама ў Мінску затрыманы адзін з з лідэраў страйкаму МТЗ Вадзім Пайвін. Яго забралі проста са змены. Паведамляецца, што яго адвезлі ў Партызанскі РУУС.

У рэдакцыю дабрачыннага праекта  "ИМЕНА" прыйшлі людзі ў масках. Гэта пацвердзілі @euroradio супрацоўнікі выдання і работнікі з аднаго з офісаў у тым жа будынку.  У бізнэс-цэнтры «Пакроўскі» сайту onliner.by паведамілі, што міліцыя прыходзіла, пакінулі «паперку» і сышлі.

На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Менску зараз знаходзіцца жыхар Віцебску Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём. Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Менску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузьмічы чатыры дні хаваліся. Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі праз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва. Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузьміч, сілавікі атачылі амбасады і чакаюць выдачы ўцекачоў, паведамляе тэлеграм-канал Белсат-ТV.

У  друкарскі кааператыў "Листовка" прыйшлі з ператрусам. Што стала падставай для яго правядзення - пакуль невядома.

Вечарам адбыліся жорсткія затрыманні жанчын каля Чырвонага Касцёлу.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.
Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

ГОМЕЛЬ

Ранкам 11 верасня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі. Пра гэта Свабодзе паведамілі студэнты, якія сталі сведкамі затрымання. Цяпер Вадзім Бельскі знаходзіцца ў першым аддзяленні міліцыі Савецкага РАУС. Там адмаўляюцца сказаць, за што ён менавіта затрыманы.

Паведамляецца пра затрыманне  гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына, які супрацоўнічае з «Белсатам».

Праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што з раніцы яму патэлефанавалі  шэсць чалавек, да якіх прыйшла міліцыя. Траіх з іх затрымалі. Гэта ўдзельнікі акцый пратэсту ў Гомелі.

Работніка Цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадcкага здароўя Івана Шалыгіна міліцыя затрымала проста на працы, паведаміла ягоная жонка праваабаронцу Леаніду Судаленку. Іван Шалыгін браў удзел у нядзельным маршы.

Іллю Міронава затрымалі ранкам, калі ён толькі выйшаў з дому.

Сяргея Сцепанца затрымалі на вуліцы ў мікрараёне Сяльмаш.

Да праваслаўнага святара Ўладзімера Драбышэўскага, які ўдзельнічае ў акцыях пратэсту, сёння прыяжджала міліцыя.

Актывіста Алега Левянца зранку «ловяць». Ягоная маці паведаміла, што міліцыя ўжо пяць разоў прыяжджала да яго дахаты, ездзілі і да дзеда Алега, і да яго сястры. Шукалі яго і па суседзях.

Затрымалі таксама журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову. А каля дому журналіста Яўгена Меркіса таксама дзяжураць сілавікі.

Жонка шукае 41-гадовага мужа Уладзіміра Касцюковіча. Затрымалі яшчэ раніцай у Навабеліцы ў 7.30 на выхадзе ў пад'ездзе дома. Да гэтага часу вестак няма.

У Гомелі затрымалі маці траіх дзяцей, фельчарку Алену Давыдаву. Яна накіроўвалася на працу і знікла — паведаміла Свабодзе яе сяброўка. Потым з чужога тэлефону Алена пазваніла мужу і сказала, што яна ў міліцыі, прасіла прывезці рэчы.

Сілавікі спрабавалі патрапіць дадому да Анатоля Паплаўнага. Але ён дзверы не адчыніў.

Паводле звестак сваякоў,  з дома міліцыя забрала сябра Каардынацыйнай Рады Гомельскай Святлану Кароль. Жанчына да суда ўтрымліваецца ў ІЧУ.

БАРАНАВІЧЫ

Прадстаўнікі сілавых культур ачапілі прахадную Баранавічскага авіязавода 558  і выклікаюць на допыт усіх, хто ў ранейшыя дні выходзіў на страйк. Тлумачэнні бяруць у работнікаў, якія падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі, выкрыць фальсіфікацыі і правесці новыя выбары. Пад лістом падпісалася каля 400 работнікаў заводу, паведамляе тэлеграм-канал "НашайНівы".

БРЭСТ

Праваабаронцу “Вясны” з Берасця Уладзіміра Вялічкіна разам з жонкай расшукваюць супрацоўнікі міліцыі. Кажуць, што за ўдзел у маршы Салідарнасці 6 верасня. Прадстаўнік Брэсцкага РАУСа паведаміў праваабаронцу, што хочуць папярэдзіць пра магчымую крымінальную адказнасць. Знайшлі ў горадзе і папярэдзілі. Шукаюць жонку.

МАГІЛЁЎ

Як паведамляцца ў валанцёрскай групе " MAYDAY", 11 верасня Уладлена Зубава, работніка прадпрыемства "Магатэкс", супрацоўнікі міліцыі забралі проста з працоўнага месца.

Змітра Бядуленку выклікалі на сёння ў Ленінскі РАУС, дзе на яго склалі пратакол і чамусьці сфатаграфавалі татуіроўкі і ўзялі адбіткі пальцаў.

Міліцыя таксама цікавіцца музыкам Іванам Палітонам.

Сёння ж стала вядома, што 10 верасня быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў на Аляксандра Стэрліна.

Таксама ёсць інфармацыя аб выкліканым у Ленінскі РАУС на 12 гадзін дня яшчэ адным магілёўцам, які пакуль палічыў за лепшае не апублічваць сваё імя.

У Магілёве затрымалі Вольгу Серакову. Яе забралі проста з дому, пасадзілі ў аўто і павезлі ў Ленінскі РАУС. Пра гэта распавёў яе муж. Вядома, што Серакова з'яўляецца ўдзельніцай клуба падарожнікаў "Чароўны ўспамін".

ГРОДНА

Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю hrodna.life. Хутчэй за ўсё, гэты "візіт" звязаны з тым, што на будынку рэдакцыі з 9 верасня вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Двое міліцыянтаў цяпер апытваюць галоўнага рэдактара Аляксея Шоту.

ПІНСК

Cупрацоўнік музея беларускага Палесся Валерый Кобрынец у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі пакінуў працоўнае месца каля 16 гадзін. Дырэктар музея адзначыла, што супрацоўнікі міліцыі запрасілі Валерыя Кобрынца на размову. Калегі адзначылі, што Валерый, калі пакідаў будынак, паказаў паперу, на якой было напісана "позва", піша Медыя-Палессе”.

ГЛЫБОКОЕ

Тут затрымалі актывістку «Краіны для жыцця» Людмілу Барэйку. Яе выступ  на галоўнай плошчы гораду ў сакавіку сабраў амаль паўтары мільёны праглядаў на YouTube! Крыніца: @belsat


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 841 39 81
  • + 375 17 377 55 40
  • @ViasnaSOS і @SOSviasna - тэлеграм

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства