viasna on patreon

Прынцып “дазволена тое, што не забаронена” – на выбарах не дзейнічае

2020 2020-08-05T11:36:08+0300 2020-08-05T11:45:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fotosemka-696x435.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніца з Брэста Ганна Багдановіч звярнулася ў УВК 36 Маскоўскага раёна Брэста па дазвол рабіць фотаздымку на ўчастку для галасавання.

З адказу, які атрымала Багдановіч,  вынікае што ў Выбарчым кодэксе адсутнічае права назіральніка весці фота і відэаздымку на участку для галасавання.

На аргумент назіральніцы наконт “дазволена тое, што не забаронена” – было паведамлена, што гэты прынцып распаўсюджваецца ў звычайным жыцці і дзейнічае ў прыватным праве.

“Выбары Прэзідэнта – афіцыйная працэдура, парадак правядзення якой рэгламентаваны нарматыўна-прававымі актамі і камісія кіруецца іх палажэннямі”, - адказала назіральніцы  старшыня участковай камісіі Вольга Белаглазава.

Яна паведаміла Багдановіч, што “дазваляе зрабіць толькі фота пячаткі на скрынцы для датэрміновага галасавання.”

У той жа час у Метадычным дапаможніку для ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размешчаным на сайце ЦВК, асобна выдзелены пункт аб парадку ажыццяўлення назіральнікам фотаздымкі на ўчастку:

“Фота -, відэаздымка ў памяшканні ўчастковай камісіі ажыццяўляецца назіральнікамі ў наступным парадку: старшыня участковай камісіі загадзя вызначае месца, з якога назіральнікам дазваляецца зрабіць некалькі здымкаў, якія ілюструюць працэс галасавання і падліку галасоў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для сябраў участковай камісіі і выбаршчыкаў… фота -, відэаздымка сябраў участковай камісіі, выбаршчыкаў без іх дазволу і дазволу прадстаўніка ўчастковай камісіі забараняецца.”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства