viasna on patreon

Старшыня сельсавета на Гродзеншчыне збіраў подпісы за вылучэнне назіральнікаў

2020 2020-07-30T18:07:06+0300 2020-07-30T18:07:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smalej-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» стала вядома пра выпадак выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу. Але не кімсьці з кандыдатаў, а патэнцыйнай назіральніцай за выбарамі.

Валерый Смалей. Фота
Валерый Смалей. Фота "Перспектыва"

Днём 28 ліпеня старшыня Абухоўскага сельскага савета (Гродзенскі раён) Валерый Смалей прыязджаў у вёску Курпікі, што знаходзіцца на тэрыторыі сельсавета. Ён прыйшоў у дом да пенсіянеркі Зінаіды Арцукевіч і папрасіў яе паставіць свой подпіс у заяве аб вылучэнні назіральнікам на ўчастак для галасавання настаўніцы мясцовай школы па прозвішчы Мароз.

Не асоба разабраўшыся ў сітуацыі, пенсіянерка паставіла свой подпіс. Аднак затым у пакой увайшоў сын жанчыны Віктар, які лепш разбіраецца ў выбарчым заканадаўстве, і задаў цалкам лагічнае пытанне: "Чаму ж сама Мароз не збірае подпісы за сваё вылучэнне назіральніцай?"У адказ старшыня сельсавета перавёў размову на іншую тэму і хутка сышоў.

Паведамляецца, што Валерый Смалей ездзіў і па іншых пенсіянерах, якія жывуць на тэрыторыі Абухоўскага сельсавета, каб тыя паставілі подпісы за назіральнікаў, якія абавязкова павінны апынуцца на выбарчых участках. Чаму гэта не рабіла сама Мароз і іншыя патэнцыйныя назіральніці і чаму аб іх вылучэнні так клапаціўся старшыня сельсавета - пытанне адкрытае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства