viasna on patreon

Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты

2024 2024-05-03T10:44:02+0300 2024-05-03T11:02:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-haradski-sud_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве. Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму), а пазней артыкул перакваліфікавалі на 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).


Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, лістамі і пасылкамі:

СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Андрэю Анатольевічу Лапаціну

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства