Дахаты не вярнуўся. Новы адміністрацыйны арышт у Оршы

2020 2020-07-06T14:33:56+0300 2020-07-06T14:33:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў "Ланцуга салідарнасці", які прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.

Так, у сераду, 1 ліпеня, Уладзіміра Шаўчэнку выклікаў на размову ў Оршанскі РАУС участковы інспектар.

Як паведамляе сайт orsha.eu, Уладзімір загадзя пацікавіўся ў міліцыянта, ці браць яму “трывожны чамаданчык”, але той запэўніў, што ўсё абыйдзецца выключна размовай. Але да поздняга вечара Уладзімір дамоў так і не вярнуўся. Запанікавалі родзічы.

Аказалася, што не зважаючы на абяцанні міліцыянта, Уладзіміра затрымалі і на наступны дзень 2 ліпеня  асудзілі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.  Зараз Уладзімір адбывае арышт у мясцовым ІЧУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства