viasna on patreon

Жыхары Гомеля сталі ў чаргу, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую Відэа

2020 2020-05-28T17:02:57+0300 2020-05-28T18:37:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel_cihanouski_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Гомеля 28 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Святлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, перадае Радыё Свабода.

Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і не мог асабіста падаць дакумэнты.

24 траўня на пікеце ў Мінску за Ціханоўскую сабралі каля трох тысяч подпісаў. Пікет працягваўся больш за 4 гадзіны, чарга з ахвотнікаў падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай расцягнулася на некалькі соцень метраў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства