Актывіста Пятра Маркелава асудзілі на 10 сутак за "ляжанне на лаўцы"

2020 2020-05-13T14:47:43+0300 2020-05-13T16:32:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/petr_markelau_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркелаў. Фота Радыё Свабода

Пётр Маркелаў. Фота Радыё Свабода

У сераду, 13 траўня, суд Савецкага раёна Мінска асудзіў актывіста Пятра Маркелава на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя Вера Галоўкава абвінаваціла актывіста па двум адміністрацыйным артыкулам: 17.1 (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне) за тое, што ён "з хуліганскіх памкненняў ляжаў на лаўцы". Судовы працэс адбываўся праз відэасувязь Skype. Па інфармацыі "Моладзевага блоку", трансляцыя з Пятром Маркелава адбывалася з ЦІП. 

Нагадаем, 11 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Пятра Маркелава ў судзе Савецкага раёна Мінска, калі ён чакаў суды над актывістамі "Моладзевага блоку". Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы. Дакументы міліцыянты ў яго запатрабавалі, бо нібы Маркелаў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. У Савецкім РУУС на яго склалі два пратаколы па артыкулам 17.1 КаАП (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне). З панядзелка ён знаходзіўся ў ЦІП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства