"Ляжаў на лаўцы". На актывіста Пятра Маркелава склалі два пратаколы Дапоўнена
Як паведамляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы. Дакументы міліцыянты ў яго запатрабавалі, бо нібы Маркелаў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку.
"Гукі з кабінета нагадваюць, што яго б'юць", - пішуць у твітары ЗБС.
Пётр Маркелаў з іншымі актывістамі чакаў пачатак судовага працэсу над актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык.
Дапоўнена. У твітары ЗБС паведамляецца, што на Пятра Маркелава складзены два пратаколы паводле артыкулаў 17.1 КаАП (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне). Меркавана, суд адбудзецца заўтра. Да суда актывіста змесцяць у ЦІП.