viasna on patreon

Актывістаў «Моладзевага блоку» асудзілі на 5 і 13 сутак Дапоўнена

2020 2020-05-11T18:25:00+0300 2020-05-11T19:17:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prokopchik_blok_78_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 11 траўня, у Мінску чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП. 

prokopchik_blok_78_9.jpg
Даніла Лаўрэцкі і Ліза Пракопчык. Фота: @zbsunion

Як паведаміла "Вясне" Дар'я Рублеўская, суд над актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык будзе адбывацца праз відэасувязь Skype. 

Дапоўнена. Як паведмаляецца ў твітары ЗБС, Ліза Пракопчык і Даніла Лаўрэцкі дастаўленыя ў Першамайскі РУУС. Дзяжурны паведаміў, што справу будзе разглядаць суд Савецкага раёна Мінска. Час ўдакладняецца. Яны паведамляюць, што справы актывістаў прывезлі ў суд Савецкага раёну. Адвакатка азнаямліваецца з імі. 

У твітары ЗБС паведамілі, што адміністрацыйныя справы Лізы Пракопчык і Данілы Лаўрэцкага адправілі на дапрацоўку. Сёння ўвечары ў іх сканчваецца 72-гадзіны тэрмін адміністрацыйнага затрымання.

Дапоўнена. Але суд сёння ўсё ж такі пачаў разгялдаць справу Лізы Пракопчык праз Skype. Па выніку яе асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Трое сутак яна ўжо адбыла.

Суддзя ў Данілы Лаўрэцкага — В. Галаўкова. Яго абвінавачваюць у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КаАП. Данілу Лаўрэцкага суд Савецкага раёна Мінска асудзіў на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Міліцыя затрымала актывіста Пятра Маркевала

Як паведамляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы.

Таксама 9 траўня міліцыя затрымлівала актывістаў "Моладзевага блоку" Міхася Варанцова і Вераніку Яновіч. Увечары іх адпусцілі. 

Нагадаем, 8 траўня "Моладзевы блок" зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі параду. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства