viasna on patreon

Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў "хіміі" Дапоўнена

2024 2024-04-19T13:52:25+0300 2024-04-19T18:21:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shvedau_hrodna_2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Суддзя Віталь Кулеш прызначыў Фёдару тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

Фёдар Шведаў. Фота: Белта

У першы дзень суда 15 красавіка "Белта" і "СБ.Беларусь сегодня" апублікавала фотаздымкі і падрабязнасці з судовага працэсу Шведава. Згодна версіі абвінавачвання, Фёдар Шведаў са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ "Сбер Банк" на сваё імя разліковы рахунак і плацежную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў "экстрэмісцкіх фармаванняў". 

Як удакладніла выданне "СБ.Беларусь сегодня", ён заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве "Честные люди", ініцыятыве "Беларуская Рада культуры" 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help.

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова. Ён растлумачыў, што "не меў намеру на прадастаўленне грашовых сродкаў экстрэмісцкім фармаванням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях".

Суддзя Віталь Кулеш 19 красавіка прызнаў Шведава вінаватым і асудзіў яго да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з нікараваннем у ПУАТ ("хімія") з канфіскацыяй тэлефона.

Нагадаем, Шведава затрымалі 26 студзеня 2024 года. 

UPD. Раней мы напісалі, што Фёдар атрымаў пазбаўленне волі, але пазней стала вядома, што Шведаву прысудзілі абмежаванне волі. Яго вызвалілі ў зале суда.

Просім прабачэння за недакладную інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства