Сілавікі знайшлі ў мінчука ў ноўтбуку відэа з пратэстаў. За гэта яго асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі"
https://spring96.org/be/news/115023
2024
2024-04-19T14:35:13+0300
2024-04-19T14:35:13+0300
2024-04-19T14:35:13+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Савецкага раёна Мінска сёмага сакавіка асудзілі Вадзіма Асаёнка паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што грубапарушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў Вадзіму два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну.
Мінчука апазналі па відэазапісам з Марша, якія знайшлі ў ноўтбуку, які вынялі ў Асаёнка падчас вобшука.
Вадзім Асаёнак мае вышэйшую адукацыю, беспрацоўны. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў судовай зале.