Залессе: адміністрацыйны рэсурс падчас сустрэчы з кандыдатам у дзеянні

2019 2019-11-07T12:04:52+0300 2019-11-07T12:04:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svilazalessesustreczastarszyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча ў Залессі з Віктарам Свілай

Сустрэча ў Залессі з Віктарам Свілай

Шостага лістапада кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свіла ў прамежку з 14 да 15 гадзін правёў чарговую сустрэчу  з выбаршчыкамі. Яна прайшла ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. На ёй прысутнічала каля 25 чалавек.

Адметна, што і на гэты раз не абышлося без уключэння адміністрацыйнага рэсурсу. Відавочна, “мабілізоўваў” людзей на сустрэчу мясцовы орган улады – Залескі сельскі выканаўчы камітэт сваімі сіламі і сродкамі, а не кандыдат ці яго давераныя асобы. Пра гэта сведчыла аб’ява пра сустрэчу менавіта ад імя сельвыканкаму, вывешаная насупраць мясцовага дома культуры. 

Як паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Дзергачоў, на сустрэчы былі заўважаны супрацоўнікі музея-сядзібы Агінскага на чале з дырэктарам Людзмілай Градзіцкай, для якой час мерапрыемства відавочна супадаў з працоўным пасляабедзенным часам, бо першыя чатыры гадзіны працы адміністрацыі музея пачынаюцца ў 9.00, а другія чатыры – ў 14.00, акурат з часу пачатку сустрэчы. Побач з ёй месца заняў старшыня Залескага сельвыканкаму Зянон Грышкевіч, які паводле расладу працоўнага часу з 8 да 13-ці мусіў весці прыём грамадзян, а пасля гадзіннага перапынку на абед, відавочна, а 14.00 быць на працоўным месцы, а не на сустрэчы з кандыдатам.

Ужо падчас чацвёртай сустрэчы Віктара Свілы з выбаршчыкамі ў Смаргонскім раёне Алесь Дзергачоў нагадаў яму пра выпадак фальсіфікацыі выбараў па Смаргонскім раёне. На гэты раз разам з фактам знікнення падчас апошніх выбараў прэзідэнта каля тысячы галасоў за кандыдата Таццяну Караткевіч ён нагадаў пра не менш сур’ёзны факт, калі у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці паводле выніковага пратаколу падліку галасоў толькі аднаго выбарчага участка за Караткевіч прагаласавала каля 200 выбаршчыкаў, а на сайце ЦВК па ўсім раёне адлюстравана лічба ўсяго 94.

Віктар Свіла адказаў, што пра гэтыя факты не ведае, але перакананы, што ва ўсялякім разе падлік галасоў на выбарах мусіць быць сумленным.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства