viasna on patreon

Слонім: праўладны кандыдат і “паэт” Семяняка працягвае выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс

2019 2019-11-02T23:54:36+0300 2019-11-02T23:57:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/semianiaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме зафіксаваны новы выпадак выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу праўладным кандыдатам у дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянцінам Семянякай.

Валянцін Семяняка
Валянцін Семяняка

Нагадаем, што літаральна на днях у слонімскай школе № 8 замест бацькоўскага сходу адбылася сустрэча кандыдата Семянякі з бацькамі дзяцей.

Другі выпадак адбыўся ў школе № 2. На сайце райвыканкаму паведамлялася, што сустрэча Семянякі з яго даверанымі асобамі адбудзецца 1 лістапада ў школе № 2 у 10 гадзін раніцы. Каб неяк прыцягнуць людзей ў рабочы час на сустрэчу, у школе вывесілі аб’яву, што ў 10 гадзін там адбудзецца пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Земля, откуда мы родом”.

На пасяджэнне былі запрошаныя сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі І.Войтка і… кандыдат Валянцін Семяняка, які, аказваецца, піша вершы па-руску і па-беларуску. У абавязковым парадку на пасяджэнні гасцёўні павінны былі прыйсці па 2-3 бібліятэкары з усіх бібліятэк горада і раёна, а таксама педагогі СШ № 2. І ўсё гэта ў працоўны час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства