viasna on patreon

У Бабруйску кандыдаты падаюць заявы аб зняцці з выбараў. Навошта?

2019 2019-10-29T08:34:58+0300 2019-10-29T08:34:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rynejskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Рынейская, фота Аляксандра Казака, Bobruisk.ru

Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Рынейская, фота Аляксандра Казака, Bobruisk.ru

Інфармацыю без прозвішчаў 28 кастрычніка прадставілі дзяржаўныя інфармагенцтвы, але здагадацца, хто зняўся, аказалася нескладана.

«Магілёўскія ведамасці» паведамілі пра тое, што з парламенцкіх выбараў у Магілёўскай вобласці зняліся адразу два кандыдаты – зараз на ўвесь рэгіён іх засталося 64 чалавекі.

Паводле дадзеных абласной выбарчай камісіі, раней у Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78 два чалавекі падалі заявы аб зняцці з выбараў – нескладана здагадацца, што менавіта іх і выключылі з выбарчых бюлетэняў.

Абодва экс-кандыдаты працуюць у дзяржаўных установах. Ігар Мацвеенка з’яўляецца ахоўнікам стралковай каманды на станцыі Асіповічы Гомельскага атрада ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі. Вылучаўся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Святлана Грыцэнка – бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі Бабруйскага раёна. На выбары ішла ад партыі левых «Справядлівы свет». У 2016 годзе таксама ўдзельнічала ў парламенцкай кампаніі, але беспаспяхова.

Цяпер у акрузе засталося 7 кандыдатаў, але пераможца, здаецца, ужо вядомая – гэта дзеючая дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Рынейская.

Да выбараў 2016 года работа начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама. У парламенце Рынейская таксама атрымала высокую пасаду – стала намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па навуцы, культуры і адукацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паводле mspring.online

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства