viasna on patreon

Крымінальная справа супраць блогера Кабанава адноўлена

2019 2019-10-21T16:01:03+0300 2019-10-21T16:01:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanovl_brest_kruglyistol_100119_tashbulatov_bg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Блогер і экалагічны актывіст з Брэста Аляксандр Кабанаў паведаміў у Facebook, што на падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці Следчы камітэт аднаўляе ў дачыненні да яго вытворчасць па крымінальнай справе. Кабанава падазраюць у прысваенні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.

У пачатку ліпеня Бярозаўскі аддзел Следчага камітэту закрыў справу супраць блогера за адсутнасцю складу злачынства. Што прымусіла органы перадумаць - пакуль невядома. 

Нагадаем, што ў сакавіку следчыя паведамлялі, што ў 2017 годзе Аляксандр Кабанаў нібыта атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве, грошы на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласнікаў (МС) і выраб праектнай дакументацыі на будаўніцтва падвальных памяшканняў. Аднак грошы, больш за 400 рублёў, забраў сабе. Сам блогер тлумачыў, што нічога не прысвойваў. Паводле яго слоў, у яго была дамоўленасць з жыхарамі. Некаторы час ён быў старшынём МС і з кожнай кватэры ў месяц яму плацілі па 2 рубля зарплаты — так і ўтварылася вышэйназваная сума.

Блогер Аляксандр Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным ужо не раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Іх штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх яны асвятляюць сітуацыю вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода «АйПауэр», за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, які міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і іншыя.

У мінулым годзе на Сяргея Пятрухіна па заявах міліцыянтаў завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 188 (Паклёп) і ч. 2 арт. 189 (Абраза). У красавіку гэтага года суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блогера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства