Удзельніку маскоўскай акцыі пратэсту забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў

2019 2019-09-02T13:42:06+0300 2019-09-02T15:55:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nikita-chircov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Мікіта Чырцоў. Фота "ОВД-Инфо"

Актывіст Мікіта Чырцоў. Фота "ОВД-Инфо"

Як паведамляе "Медыязона", удзельніка маскоўскай акцыі пратэсту 27 ліпеня Мікіту Чырцова, затрыманага ў Мінску, 30 жніўня выслалі ў Расію з забаронай уезду ў Беларусь на 10 гадоў.

Малады чалавек быў затрыманы ў Мінску 27 жніўня. Пазней міліцыя перадала яго беларускім міграцыйным службам, і 30 жніўня маладога чалавека пасадзілі на рэйс з Мінску да Масквы.

Адразу пасля прылёту сілавікі Расіі хлопца не затрымлівалі. Аднак раніцай 2 верасня на сайце «ОВД-Инфо» з'явілася інфармацыя, што Мікіта Чырцоў быў затрыманы ноччу. Яго даставілі ў АУС Прэсненскага раёна Масквы. У цяперашні час адвакат ад «ОВД-Инфо» Аляксандр Баркоў спрабуе высветліць, дзе знаходзіцца Чырцоў. Па словах супрацоўнікаў, яго абвінавачваюць ва ўжыванні гвалту да прадстаўніка ўлады (ч. 1 арт. 318 КК РФ), паведамляе каардынатар юрыдычнай дапамогі «ОВД-Инфо» Ала Фралова.

Чырцоў сапраўды ўдзельнічаў у акцыі і ўжо быў аштрафаваны па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу (ч. 5 арт. 20.2 КаАП РФ).

Нагадаем, у сувязі з маскоўскай акцыяй 27 ліпеня за сумленныя выбары, пры разгоне якой паліцыя затрымала не менш 1373 чалавек, была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах аб масавых беспарадках (арт. 212 КК РФ) і прымяненні гвалту да прадстаўнікоў улады (арт. 318 КК РФ).

Па апошніх афіцыйных дадзеных, фігурантамі справы сталі 14 чалавек. Траім ставіцца ў віну напад на сілавікоў, яшчэ 11-ці - удзел у «масавых беспарадках».


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства