viasna on patreon

Блогер Пятрухін абскардзіў прысуд у абласным судзе

2019 2019-07-06T10:06:44+0300 2019-07-09T12:43:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-2019-04-15-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін 5 ліпеня абскардзіў у абласным судзе прысуд па крымінальнай справе за паклёп і абразу супрацоўнікаў міліцыі, перадае "Брэсцкая газета".

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ

Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне ў сіле, а скаргу Пятрухіна без задавальнення. Прысуд суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу. У Сяргея Пятрухіна ёсць месяц на тое, каб заплаціць амаль 17 тысяч рублёў.

«Я буду абскарджваць гэты прысуд і далей. Для мяне гэтая сума непад'ёмная. Акрамя таго, я сябе вінаватым не лічу. Эксперты, якія выступалі ў мяне ў судзе, сказалі, што словы «пляшывы», «насаты» маюць негатыўную ацэнку, але не з'яўляюцца абразай. Мяне гасяць за завод», – пасля абскарджання сказаў Сяргей Пятрухін.

Мінулай вясной пасля прысуду суда Ленінскага раёна блогер прасіў дапамогі на аплату вялізнага штрафу. Паводле яго словаў, за 2,5 месяцы сабраныя менш за дзесятую частку патрэбнай сумы. На пытанне аб тым, ці будзе ён зноў прасіць дапамогі ў неабыякавых, Пятрухін адказаў, што, хутчэй за ўсё, не.

«Калі хтосьці захоча дапамагчы, ён дапаможа і сам», – падсумаваў блогер.

За ўхіленне ад выплаты штрафу прадугледжана крымінальная адказнасць.

Нагадаем, 18 красавіка гэтага года суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блогера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства