Начное затрыманне за флэшмоб #яэкстрэміст Дапоўнена

2019 2019-05-07T08:58:44+0300 2019-05-08T12:56:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hlebrubanau_2_1_logo_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час".

Як паспеў паведаміць Глеб Рубанаў, прыкладна ў 4:30 яму на хатні тэлефон патэлілі з просьбай выйсці ў двор разабрацца з нібы пашкоджаным аўтамабілем. Калі ён выйшаў, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Савецкі РУУС г. Мінска. Яму паведамілі пра затрыманне да суда.

Пазней на сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка Глеба Рубанава падцвердзіла падставу для затрымання:

У Савецкім РУУС пацвердзілі, што Hleb Rubanau затрыманы паводле арт. 17.11 ч.2. Будзе дастаўлены на Акрэсціна, дзе яго пратрымаюць да суда. Суд меркавана адбудзецца заўтра, час невядомы.

Nasciona Rubanava

Нагадаем, 21 сакавіка, IT-кансультанту Глебу Рубанаву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся ўчастковым, і паспрабаваў запрасіць на неадкладную размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст. На прапанову перанесці размову на больш зручны час, участковы адказаў, што нібыта рашэнне трэба прыняць сёння, бо заканчваецца тэрмін праверкі па справе, распачатай тыдзень таму, 14 сакавіка. Глеб Рубанаў ад сустрэчы адмовіўся. Па словах тэлефанаваўшага, справа, верагодна, будзе перададзена ў суд.

Флэшмоб #яэкстрэміст распачаты актывістам і журналістам Міколам Дзядком. Удзельнікі флэшмоба публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэміцкіх матэрыялаў і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.

Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі?

Журналіст "Новагу Часу" Мікола Дзядок, якога самога час ад часу прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.11 КаАП (Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), вырашыў разабрацца ў гэтым пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства