Аюба Ціціева асудзілі да 4 гадоў калоніі-пасялення Дапоўнена

2019 2019-03-18T18:31:00+0300 2019-03-18T19:56:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/titiev-sud-18.03-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аюб Ціціеў. Фота з тэлеграм-канала ПЦ "Мемарыял"

Аюб Ціціеў. Фота з тэлеграм-канала ПЦ "Мемарыял"

18 сакавіка ў Шалінскім судзе аб'яўляецца прысуд кіраўніку грозненскага аддзялення ПЦ "Мемарыял" Аюбу Ціціеву.

На пасяджэнне прыехалі многія сябры і калегі Аюба, прадстаўнікі амбасадаў і журналісты, паведамляецца ў тэлеграм-канале ПЦ "Мемарыял".

З грамадскіх арганізацый - ПЦ "Мемарыял", Грамадскі вердыкт, Камітэт супраць катаванняў, Маскоўская Хельсінкская група, Міжнародная Амністыя, Грамадзянскае садзейнічанне, Civil Rights Defenders, Frontline Defenders, OMCT. Супрацоўнікі амбасадаў Германіі, Францыі, Нарвегіі, Канады, прадстаўніцтва ЕС у Расіі.

У залу многія не патрапілі, прыставы не пускалі, хоць у зале шмат вольных месцаў.

У першай палове дня суддзя Мадзіна Зайнетдзінава пераказвала паказанні сведак.

Абвяшчэнне прысуду заняло больш за 8 гадзінаў, паведамляе "Новая газета".

Суд прызнаў даказанай віну Аюба Ціціева ў захоўванні наркотыкаў, але таксама прыняў да ўвагі змякчальныя абставіны - станоўчыя характарыстыкі і той факт, што праваабаронца раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Таксама суд пастанавіў, што Ціціеў не ўяўляе небяспекі для грамадства, таму злачынства яго можна аднесці да катэгорыі сярэдняй цяжкасці.

Аюб Ціціеў застанецца ў СІЗА да ўступлення прысуда ў сілу.

Нагадаем, праваабаронца і кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 года ў Чачні і знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў захоўванні 200 грамаў марыхуаны. Сам ён не прызнае сваёй віны, а яго абарона настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя, а справа супраць яго сфабрыкаваная.

11 сакавіка адбыліся спрэчкі бакоў. Пракуроры запрасілі для праваабаронцы чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 100 000 расійскіх рублёў.

З апошнім словам выступіў Аюб Ціціеў.


Чытайце таксама:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства