Пазітыўны трэнд змяніўся на негатыўны. У Мінску распавялі пра становішча НДА Фота Аўдыё

2019 2019-03-16T15:27:53+0300 2019-03-16T15:55:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prez_nda2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацый і свабоды асацыяцый у Беларусі адбылася 15 сакавіка ў мінскай прасторы “Тэрыторыя правоў”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend. 

prez_nda1.jpg
Прэзентацыя агляду па свабодзе асацыяцый за 2018 год

Падчас мерапрыемства юрысты Вольга Смалянка і Юрый Чавусаў далі ацэнку асноўным тэндэнцыям прававога рэгулявання і практыкам, якія назіраліся ў дачыненні да няўрадавага сектару цягам 2018 году і паспрабавалі даць прагноз развіцця сітуацыі на бліжэйшую будучыню.

Так, Юрый Чавусаў распавёў, што мінулы год адзначыўся відавочным трэндам: калі на пачатку года перавага была ў пазітыўных рэчах, то напрыканцы года была бачна негатыўная тэндэнцыя.

Юрый Чавусаў
Юрый Чавусаў

“Недзе ў сярэдзіне года мы зафіксавалі змяненне трэнду. На ўзроўні фактаў і канкрэтных дзяржаўных палітык пазітыў спыніўся і змяніўся на негатыў. Выкажу прыватную занепакоенасць, што сітуацыя для грамадзянскай супольнасці ў 2019 годзе наўрадці будзе паляпшацца. Ёсць такое падозранне”, - адзначыў юрыст.

Як прыклад Юрый Чавусаў агучыў лічбы: у першай палове 2018 года Мінюст зарэгістраваў 66 новых грамадскіх аб’яднання, а ў другой – толькі 26.

Вольга Смалянка акрэсліла тыя складанасці, з якімі працягваюць сутыкацца беларускія НДА. Так, юрыстка ўзгадала адмену крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і растлумачыла, чаму гэты факт не паляпшае сітуацыю са свабодай асацыяцый.

prez_nda3.jpg
Вольга Смалянка

"Замест крымінальнай адказнасці ўводзіцца адміністрацыйная. І ўжывацца яна будзе ў пазасудовым парадку. Па сутнасці, штрафаваць можна хоць кожны дзень ці гадзіну. У нас ёсць апасенні, што адміністрацыйныя справы будуць заводзіцца часцей, чым рыней заводзілліся крымінальныя, але мы вельмі хочам, каб гэта не спраўдзілася".

Вольга таксама адзначыла праблему малай колькасці зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. Па яе словах, шмат людзей губляюць веру ў магчымасць быць зарэгістраванымі, і таму адмаўляюцца ад такой формы, і абіраюць больш простыя, кшталту ўстановы.

Папраўкі ў закон аб фінансаванні грамадскіх арганізацый так і не былі разгледжаны, пра фінансаванне ўвогуле мала гаворыцца, а праблема пры гэтым застаецца. Так, праваабарончыя арганізацыі не маюць права атрымліваць замежную дапамогу, бо ў заканадаўстве не прапісана такая мэта, як “правы чалавека”. Тое самае датычыцца і атрымання фінансавання ад бізнес-структур. У кантэксце гэтай праблемы Вольга Смалянка ўзгадала справу лідэраў Прафсаюза РЭП, якая і была звязана з атрыманнем Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам замежнага фінансавання. 

prez_nda4.jpg
Сяргей Мацкевіч, старшыня Асамблеі НДА

З поўным тэкстам агляду можна пазнаёміцца на сайце Асамблеі НДА.


Асамблея НДА разам з Lawtrend рыхтуюць падобныя маніторынгі з 2007 года. Яны змяшчаюць аналіз зменаў прававых умоваў і праваўжывальнай практыкі рэгуляваньня структур грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства