Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу прэзентуюць у Магілёве

2019 2019-02-20T08:18:32+0300 2019-02-20T08:18:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapekla-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбудзецца сёння, 20 лютага, у магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола». Пра мерапрыества інфармуе mspring.online.

У рамках сустрэчы адбудзецца дыскусія пра стан сучаснай беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, а таксама пра паўнамоцтвы органаў улады і сілавых структур. Мадэратарам сустрэчы выступіць каардынатар праекта, вядомы юрыст Павел Сапелка. Ён распавядзе магілёўцам пра спецыяльную Канвенцыю, якая забараняе катаванні і здзекі, а таксама распавядзе пра перспектывы ўзаемадзеяння дзяржорганаў Беларусі і экспертаў ААН у гэтай сферы.

Акрамя таго, вы даведаецеся, як у праваабарончым цэнтры «Вясна» працуюць з ахвярамі дзяржаўных органаў і пачуеце іх гісторыі.

Дзе? грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16);

Калі?  20 лютага ў 18-30

Уваход вольны.

А ўжо 22 лютага прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу пройдзе і  ў Гомелі.


Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства