У Мінску прайшла вечарына памяці Вацлава Гавэла Фота Аўдыё

2019 2019-01-19T02:10:43+0300 2019-01-19T02:29:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavel_studia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 18 студзеня адбылася традыцыйная вечарына памяці былога прэзідэнта Чэхіі, драматурга, філосафа і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гавэла. Памятную імпрэзу зладзілі рух «За свабоду», Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хельскінкскі камітэт пры падтрымцы Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.

Ушанаваць памяць чэшскага дысыдэнта і падзякваць за салідарнасьць з Беларуссю прыйшлі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, палітыкі, дзеячы культуры.

Так, сярод прамоўцаў на імпрэзе былі лідэр “Руха за Свабоду” Юрась Губарэвіч, пісьменнік Уладзімір Някляеў, былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, журналіст Зміцер Лукашук

Уладзімір Някляеў. Фота ПЦ
Уладзімір Някляеў. Фота ПЦ "Вясна"

Шчырыя гісторыі пра сваё знаёмства з Вацлавам Гавэлам узгадаў амбасадар Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Пярніцкі

Томаш Пярніцкі. Фота ПЦ
Томаш Пярніцкі. Фота ПЦ "Вясна"

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які двойчы сустракаўся з Вацлавам Гавэлам, распавёў пра шлях Гавэла ад творчасці да палітыкі і пра свае ўражанні ад гэтага чалавека.

Алесь Бяляцкі. Фота ПЦ

"Гавэл увесь час цікавіўся тым, што адбываецца ў Беларусі. Напрыклад, у выбарчы перыяд 2006 года, калі ў нас быў даволі вялікі ўзровень рэпрэсій, было дзясяткі крымінальных спраў, ён напісаў адмысловы ліст і панёс яго ў беларускую амбасаду (але ж Гавэла туды не пусцілі). Ён быў прыхільнік шчырых, аб’ектыўных і прынцыповых размоў з беларускімі ўладамі".

Таксама Алесь Бяляцкі адзначыў, што Гавэл заўсёды быў праціўнікам ідэй нецярпімасці, ксенафобіі і ізаляцыянізму. “Гэта не тое, пра што думаў і пісаў Вацлаў Гавэл”, - казаў Бяляцкі.

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч распавёў гісторыю стварэння важнага праваабарончага дакумента – “Хартыі-77”. І напрыканцы прамовы ён нагадаў пра тую ўнікальнасць, якой валодаў Вацлаў Гавэл як палітык.

Валянцін Стэфановіч. Фота ПЦ
Валянцін Стэфановіч. Фота ПЦ "Вясна"

"Гавэл быў сапраўды вельмі цікавай постаццю: ён не збіраўся станавіцца прэзідэнтам, але ён ім стаў. І я спадзяюся, што прыйдуць такія часы, калі такога тыпу палітыкі, як Гавэл, будуць зноўку запатрабаваныя. Тыя, якія лічаць, што палітыка і сумленне цалкам сумяшчальныя".

І напрыканцы імпрэзы пісьменнік Зміцер Бартосік зачытаў свае гумарыстычныя тэксты.

Зміцер Бартосік. Фота ПЦ
Зміцер Бартосік. Фота ПЦ "Вясна"
Вечарына памяці В. Гавэла. Фота ПЦ
Вечарына памяці В. Гавэла. Фота ПЦ "Вясна"

Вечарына памяці В. Гавэла. Фота ПЦ Вечарына памяці В. Гавэла. Фота ПЦ "Вясна"


Вацлаў Гавэл актыўна падтрымліваў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі , заяўляючы пра права нашых грамадзян жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне, якая б з’яўлялася часткай аб’яднанай Еўропы.

Падтрымку і салідарнасць з яго боку да апошняга моманту адчувалі і сябры Праваабарончага цэнру “Вясна”. У сакавіку 2006-га года Алесь Бяляцкі з рук Вацлава Гавела атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію "Чалавек чалавеку" (Homo Homini). А пасля таго, як кіраўнік “Вясны” апынуўся ў зняволенні, спадар Гавел пагадзіўся далучыцца да Міжнароднага камітэту ў падтрымку вылучэння Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства