Конкурс мастацкіх работ для месцаў несвабоды працягнуты Дапоўнена

2019 2019-04-02T07:57:00+0300 2019-04-02T07:56:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malunak-zeka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: FOR.kg

Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: FOR.kg

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягнуў да канца красавіка конкурс мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца зняволеныя папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды - ЛПП, устаноў адукацыі і аховы здароўя закрытага тыпу.

Конкурс мае выключна некамерцыйны характар ​​выкарыстання перададзеных работ; перададзеныя работы аўтарам, як правіла*, не вяртаюцца.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

- 14 студзеня 2019 года - абвяшчэнне конкурсу;

- да 30 красавіка 2019 году - збор працаў на конкурс;

- затым будзе прызначаная дата  адкрыцця выставы перададзеных работ і абвяшчэнне пераможцы конкурсу.

Работы будуць дэманстравацца на працягу як мінімум аднаго месяца ў памяшканні кансультацыйна-інфармацыйнай установы па папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў»; выстава будзе адкрыта для бясплатнага наведвання. У далейшым работы, якія паступілі на конкурс, будуць выкарыстаныя ў выставах, арганізатарам або суарганізатарам якіх будзе з'яўляцца ПЦ "Вясна" на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Працы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы выяўленчага мастацтва, у любым памеры і па любой тэматыцы.

Да прац можа прыкладацца тлумачальны тэкст ці тэкст-разважанне, або гісторыя аўтара.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія парушаюць нормы маралі або права, якія распальваюць нянавісць або варожасць па якой-небудзь прыкмеце, а таксама заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў.

Пераможцаў конкурсу вызначае журы. Тром пераможцам прысуджаюцца два прызы па 100 рублёў і галоўны прыз - 200 рублёў.

Прызы пералічваюцца на рахунак пераможцаў паштовым пераводам.

Звяртацца на адрас: 220012, г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8 - 26. Паўлу Сапелка.

Тэлефон для даведак: (017) 394 63 11.

*Са згоды арганізатара, на конкурс можа быць перададзена праца на ўмовах зваротнасці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства