Прызначана дата разгляду скаргі Красулінай, якую высылаюць з Беларусі

2018 2018-12-11T09:16:06+0300 2018-12-11T09:16:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krasulina_nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Красуліна. Фота: nn.by

Ганна Красуліна. Фота: nn.by

Стала вядомая дата разгляду скаргі прэс-сакратара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай на рашэнне міліцыі аб яе высылцы з Беларусі. Як паведамляе "Еўрарадыё", суд прызначаны на 16-ю гадзіну 18 снежня. Скаргу разгледзіць суд Маскоўскага раёна Мінска (праспект Газеты "Праўда", 27, кабінет 230), напісала на сваёй старонцы ў Facebook Красуліна.

Ганна Красуліна жыве ў Беларусі з 2002-га. У яе расійскае грамадзянства, але муж і дзеці — беларусы. Прэс-сакратаром АГП Красуліна стала ў 2011 годзе. У сярэдзіне лістапада сёлета ёй паведамілі, што яна абавязаная пакінуць Беларусь да 30 лістапада тэрмінам на 1 год. Прычынай назвалі тры адміністрацыйныя правапарушэнні: два з іх — удзел у "несанкцыянаваных масавых акцыях", яшчэ адно — штраф за неаплачаны своечасова праезд у аўтобусе. Ганну Красуліну высылаюць "у інтарэсах грамадскага парадку".

Сталічная міліцыя разгледзіла скаргу Ганны Красулінай і пакінула ў сіле рашэнне аб высылцы. Тады яна звярнулася ў суд, і да прыняцця ім рашэння з Беларусі яе не вышлюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства