viasna on patreon

Жыхара Рэчыцы за абразу і паклёп на Лукашэнку суд накіраваў на прымусовае лячэнне

2024 2024-05-06T11:26:39+0300 2024-05-06T11:29:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/retshyca-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Рэчыцкага раёна

Суд Рэчыцкага раёна

У судзе Рэчыцкага раёна восьмага красавіка было выненесенае вызначэнне ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Першына, абвінавачанага ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку” (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса) і ягонай “абразе” (ч.1 арт. 368 КК).

Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка.

Суд пастанавіў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары, паведамляе "Гомельская Вясна".

Стада вядома, што трэцяга траўня Міністэрства ўнутраных спраў дадало Дзмітрыя Першына ў спіс "Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства