У Брэсце затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда Дапоўнена

2018 2018-10-19T15:22:42+0300 2018-10-19T15:55:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharenda-1601_0_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі каля пад'езду яго дома, - піша charter97.org.

У пад'езда свайго дома пасля сустрэчы з вызваленым пасля арышту з ІЧУ Мікалаем Статкевічам затрыманы брэсцкі лідэр Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, паведамляе телеграм-канал «Баста».

Яго даставілі ў РУУС Ленінскага раёна. Затрымлівалі міліцыянты Вакула і Ляўчук, якія дзяжурылі каля дома Андрэя з самай раніцы.

Як стала вядома праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну, Андрэй Шарэнда ўжо дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання. Па якім артыкуле затрыманы - пакуль невядома. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства