Праваабаронцу са Светлагорска аштрафавалі на 25 базавых велічынь

2018 2018-10-09T17:17:07+0300 2018-10-09T18:00:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/masliukova-alena-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак.

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак.

Дзевятага кастрычніка, праз тры судовыя паседжанні праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь (612,50 рублёў). Суддзя раённага суда Руслан Царук палічыў Маслюкову арганізатаркай флэшмобу супраць працы завода беленай цэлюлозы і прызнаў яе вінаватай у парушэнні часткі 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Пасля суда праваабаронца паведаміла, што мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.

За дзень да гэтага той жа суддзя па тым жа артыкуле пакараў штрафам грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча.

Нагадаем, суд над Аленай Маслюковай і экалагічным актывістам Анатолем Змітровічам распачаўся 24 верасня. Іх звінавацілі ва ўдзеле ў флэшмобе супраць дзейнасці завода беленай цэлюлозы 15 верасня, палічыўшы што гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства (ч. 1 арт. 23.34 КаАП). Падчас працэсу суддзя Царук нечакана вырашыў выклікаць у суд сведак і перанёс паседжанне на 3 кастрычніка. 

1 кастрычніка Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот, у якім заклікала зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў. У гэты ж дзень суд Светлагорскага раёна паведаміў, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні вернута ў Светлагорскі РАУС для ліквідацыі недахопаў. Але 3 кастрычніка супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак склаў новыя адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча, ужо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства