У Светлагорску за флэшмоб прызначылі новыя суды Відэа Дапоўнена

2018 2018-10-05T10:52:00+0300 2018-10-05T10:56:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masliukova-sud-2018-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, Алена Маслюкова, Зміцер Салаўёў. Фота: ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, Алена Маслюкова, Зміцер Салаўёў. Фота: ПЦ "Вясна"

Стала вядома, што ў чацвер, 4 кастрычніка, светлагорскай праваабаронцы Алене Маслюковай уручылі новую судовую позву на 5 кастрычніка да 11.30, а экалагічнаму актывісту Анатолю Змітровічу - да 14.00 Іх выклікаюць у суд Светлагорскага раёна ў якасці асобаў, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак, у адрозненні ад папярэдняга суда, судовы працэс будзе адбывацца ўжо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Але праваабаронца ў сувязі з немагчымасцю прысутнасці адваката напісала хадайніцтва аб пераносе разгляду справы на іншы дзень. Тым самым, яна просіць суд забяспечыць яе права на юрыдычную дапамогу, гарантаванае Кастытуцыяй. Анатоль Змітровіч таксама напісаў хадайніцтва аб пераносе слуханняў.

5 кастрычніка суд Светлагорскага раёна прыняў рашэнне задаволіць хадайніцтвы і перанесці судовыя пасяджэнні на панядзелак, 8 кастрычніка, на 14.30 (Анатолю Змітровічу) і на 16.00 (Алене Маслюковой).

Нагадаем, суд над Аленай Маслюковай і экалагічным актывістам Анатолем Змітровічам распачаўся 24 верасня. Іх звінавацілі ва ўдзеле ў флэшмобе супраць дзейнасці завода беленай цэлюлозы 15 верасня, палічыўшы што гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства (ч. 1 арт. 23.34 КаАП). Пад час працэсу суддзя Царук нечакана вырашыў выклікаць у суд сведак і перанёс паседжанне на 3 кастрычніка. 

1 кастрычніка Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот, у якім заклікала зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў. У гэты ж дзень суд Светлагорскага раёна паведаміў, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні вернута ў Светлагорскі РАУС для ліквідацыі недахопаў. Але 3 кастрычніка супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак склаў новыя адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.

Як праходзіў суд у Светлагорску 24 верасня, глядзіце ў нашым відэасюжэце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства