У Акцябрскім затрымалі Андрэя Павука Дапоўнена

2018 2018-09-25T11:32:24+0300 2018-09-25T13:13:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pauk-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Ранкам 25 верасня ў Акцябрскім быў затрыманы мясцовы блогер Андрэй Павук.

Ён накіроўваўся ў раённы Савет дэпутатаў, каб папрысутнічаць на яго сесіі.

У яго атрымалася ўвайсці ў будынак, аднак у залі да яго падыйшла ахова і выклікала нарад міліцыі. Яго затрымалі, на тэлефон Андрэй Павук не адказвае.

Па стане на 12.00 тэлефон ужо недасяжны.

Каля 13.00 блогера адпусцілі, пасля таго, як узялі тлумачэнні.

Нагадаем, што ў чэрвені блогер звярнуўся да кіраўніцтва Акцябрскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з прапановай дазволіць яму  прысутнічаць на адкрытых нарадах у райвыканкаме і на сесіях раённага Савета дэпутатаў. Чыноўнікі адказалі, што такога права Павук не мае і адмовілі яму ў просьбе. Павук палічыў, што гэтай адмовай чыноўнікі парушылі ягонае канстытуцыйнае права на атрыманне інфармацыі, і звярнуўся са скаргай у суд Акцябрскага раёна. Аднак з-за кур'ёзнага выпадку падчас працэсу, а менавіта з-за таго, што блогер выпадкова ўбачыў гатовае рашэнне па яго справе яшчэ да спрэчак бакоў, суддзя Васілеўскі вымушаны быў узяць самаадвод.

Тады справу перанакіравалі ў суд Мазырскага раёна, які не задаволіў скаргу Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства