viasna on patreon

Андрэй Павук: Мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя Дакумент

2018 2018-09-19T09:27:00+0300 2018-09-19T09:35:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pauk-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.

Яшчэ ў чэрвені Павук звярнуўся да кіраўніцтва Акцябрскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з прапановай дазволіць яму  прысутнічаць на адкрытых нарадах у райвыканкаме і на сесіях раённага Савета дэпутатаў. Чыноўнікі адказалі, што такога права Павук не мае і адмовілі яму ў просьбе.

Блогер палічыў што гэтай адмовай чыноўнікі парушылі ягонае канстытуцыйнае права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, гарантаванае як міжнароднымі дамовамі, так і нацыянальным заканадаўствам. У прыватнасці ён спасылаўся на артыкул 23 Канстытуцыі і на арт 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Скаргі ў вышэйстаячую інстанцыю – Гомельскі абласны выканаўчы камітэт – таксама засталіся без задавальнення.

Гэтую скаргу прыкладна месяц таму разглядаў суддзя Акцябрскага раёну Уладзімір Васілеўскі, але ў судовым перапынку, яшчэ да моманту правядзення спрэчак бакоў, на стале пракурора заўважылі гатовы тэкст рашэння. Выклалі яго ў інтэрнэт – і замест вердыкту суддзя прыняў рашэнне аб  самаадводзе. Таму і накіравалі скаргу на разгляд у іншы раён.

Суд, які адбыўся 17 і 18 верасня вынес рашэнне адмовіць Андрэю Павуку і ягонаму прадстаўніку Леаніду Судаленку ў задавальненні скаргі на рашэнні і дзеянні службовых асоб дзяржаўных органаў, спаслаўшыся пры гэтым на Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым упраўленні і самакіраванні” а таксама на Закон “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”.

Cуддзя Дзмітрый Мазай. Фоташарж Андрэя Павука.
Cуддзя Дзмітрый Мазай. Фоташарж Андрэя Павука.

Андрэй Павук на сваёй старонцы ў фэйсбуку так пракаментаваў рашэнне суддзі суда Мазырскага раёна Дзмітрыя Мазая:

Суддзя Мазай зрабіў выснову, што маё права на атрыманне інфармацыі не парушана, бо я атрымліваю гэтую інфармацыю з раёнкі. Адказваю: мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя, атрыманая падчас прысутнасці на адкрытых нарадах. Нагадваю, што рэгламент райвыканкама і райсавета не забараняе грамадзянам РБ прысутнічаць на такіх мерапрыемствах, а артыкул 34 Канстытуцыі гарантуе атрыманне інфармацыі

Andrey Pauk

Блогер не задаволены рашэннем суда Мазырскага раёна і мае намер абскардзіць яго ў вышэйстаячай судовай інстанцыі.

Пастанова суда Мазырскага раёна па скарзе Андрэя Павука.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства