viasna on patreon

За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка

2024 2024-05-06T15:27:22+0300 2024-05-06T15:28:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zenchanka-gomel.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ягор Зенчанка. Фота: homeldays.org

Ягор Зенчанка. Фота: homeldays.org

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова.

Дата затрымання Ягора пакуль невядомая.

Ягор Зенчанка, па інфармацыі “Гомель.Штодзень” арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх – “Лепшы выпускны”, закрыццё мотасезона на Палессі, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, праводзіў дні горада Гомеля.

Суддзя пакарала Ягора пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства