Сяргей Пятрухін: “Паеду толькі з АМАПам, лежачы на падлозе бусіка каля іхніх ног”

2018 2018-08-31T09:13:12+0300 2018-08-31T09:13:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-vyzvalenne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін адразу пасля допыту. Фота: "Берасцейская Вясна".

Сяргей Пятрухін адразу пасля допыту. Фота: "Берасцейская Вясна".

Пасля ператрусу і допыту 30 жніўня берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Берасця прымушаюць прайсці псіхіятрычную экспертызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп) і ч.2 арт. 189 КК РБ (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасля вызвалення з аддзялення міліцыі.

Ён таксама падзяліўся акалічнасцямі свайго брутальнага затрымання з журналістамі “Берасцейскай Вясны”:

 "Паставілі на калені ў майтках пры панятой, жанчыне. Кіраўнік групы заламіў закаваныя за спіной рукі ўгару і распляскаў мой твар па падлозе, сеўшы мне на карак. Падчас ператрусу мне часова знялі кайданкі і далі апрануцца, забралі сістэмны блок, ноўтбук, тэлефон і наклалі арышт на маёмасць адпаведна ордэра следчага па маёй крымінальнай справе Андраніка Хачатрана. Па завяршэнні ізноў начапілі кайданкі. У бусе амапаўцы кінулі мяне на падлогу і адвезлі ў Ленінскі РАЎС".

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што ўлады намагаюцца “заткнуць рот” вядомаму відэаблогеру, запалохаць яго, каб адхіліць ад грамадзкай дзейнасці, а заадно запалохаць і насельніцтва. Улады відавочна правакуюць выбух грамадзкага абурэння...

Пазней Сяргей Пятрухін выказаўся наконт неабходнасці прайсці экспертызу ў сацыяльных сетках:

“Паеду толькі з АМАПАМ, лежачы на падлозе бусіка каля іхніх ног”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства