СК праводзіць ператрус у Паўлюка Быкоўскага Дапоўнена

2018 2018-08-08T08:51:58+0300 2018-08-08T08:56:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bykouski-pauliuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Да вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага ранакам 8 жніўня прыйшлі следчыя з санкцыяй на ператрус.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка, журналістка Вольга Быкоўская.

У нас вобшук. Прыйшлі са следчага. Шукаюць панятых.

Вольга Быкоўская

Верагода, гэта працяг учорашняй хвалі затрыманняў і ператрусаў у вядучых журналістаў ЗАТ "БелаПАН", ТАА "Тутбай Медыя", у межах так званай «справы БелТА".

Пазьней журналіст паведаміў Свабодзе, што да яго прыйшлі ў «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навінаў БелТА і ня мае ніякага дачыненьня да справы.

Сьледчыя патлумачылі яму, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і што маюць ордэр пракурора. Статусу падазраванага Быкоўскі на гэты момант ня мае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства