viasna on patreon

За адмову размаўляць з КДБ – штраф 20 базавых велічынь

2018 2018-03-27T12:12:04+0300 2018-03-27T12:35:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 сакавіка ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Іллі Сянько. Яго вінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобе (арт. 23.4 КаАП) за тое, што ён не з’явіўся на прафілактычную размову ў КДБ.

Пры гэтым позву на размову хлопец асабіста не атрымліваў, яе падпісала яго маці, хоць яны жывуць паасобку.

Варта адзначыць, што першае паседжанне адбылося 23 сакавіка, але ў працэсе быў аб’яўлены перапынак па хадайніцтву Іллі Сянько на ўдзел абаронцы.

26 сакавіка суддзя Аксана Копаць працягнула разгляд, па выніку якога прызнала актывіста вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні і прыняла рашэнне пакараць Іллю Сянько штрафам у 20 базавых велічынь.

Праваабаронца “Вясны” Сяргей Гоўша, які маніторыў судовы працэс, адзначыў:

Мы будзем абскаржваць гэтую абсурдную пастанову!”

Нагадаем, 22 сакавіка ўчастковы ўручыў позву ў суд Іллі Сянько са словамі, што гэта з-за таго, што ён не з’явіўся ў КДБ на "прафілактычную размову". Больш за месяц таму валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. На размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці  Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства