viasna on patreon

Актывіста будуць судзіць за нежаданне прысці на "прафілактычную размову" у КДБ Дапоўнена

2018 2018-03-23T11:11:25+0300 2018-03-23T17:34:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 сакавіка ў 16.30 актывіста Іллю Сенько чакае разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.4 КаАП (“Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы”) у судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы.

Пра гэта стала вядома з позвы, якую ўчора ўчастковы ўручыў хлопцу пры сустрэчы са словамі, што гэта з-за таго, што ён не з’явіўся ў КДБ на "прафілактычную размову".

На судзе Ілля Сянько заявіў хадайніцтва на азнаямленне з матэрыяламі справы і на ўдзел у разглядзе абаронцы з Мінска. Суд аб'явіў перапынак і працягне разгляд справы ў 15.00 26 сакавіка. 

Цікава, што пры выхадзе з залі суда супрацоўнік міліцыі настойліва запрашаў хлопца прайсці ў кабінет №104 на размову. Аднак, Ілля Сянько адмовіўся, спаслаўшыся, што не будзе размаўляць ні з кім без свайго абаронцы. 

Нагадаем, больш за месяц таму валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. На размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці  Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства