Расійскага філосафа арыштавалі на шэсць сутак у Баранавічах Дапоўнена
Як стала вядома праваабаронцам, расійскі гісторык, філосаф і даследчык анархізму Пётр Рабаў, лекцыю якого сарвала міліцыя ў Гродна, быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка. Ён збіраўся вярнуцца ў Расію, аднак верагодна не паспеў з'ехаць - быў затрыманы ў Баранавічах.
Ночь Пётр Рабаў правёў у ІЧУ Баранавічскага ГАУС, а сёння быў дастаўлены ў суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы. У тым ліку быў затрыманы яшчэ і адзін з актывістаў. Абодвух вінавацяць у здзяйснення правапарушэння па арт. 17.1 КаАП - "Хуліганства".
Таксама ёсць інфармацыя, што ў перапынку ў залі суда быў затрыманы праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык, які прыйшоў назіраць за судом над Рабавым. Яго даставілі ў ГАУС.
Тым часам суд прыняў рашэнне прызнаць Пятра Рабава вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 17.1 і 17.11 КаАП і адправіў яго на шэсць сутак арышту. Ён аб'явіў сухую галадоўку.
Разгляд справы супраць актывіста, які быў затрыманы разам з ім, перанеслі на пятніцу.
Нагадаем, 9 кастрычніка ў Гродна на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. Было затрымана каля 20 чалавек, у тым ліку і лектар. Бліжэй да 21 гадзіны людзей адпусцілі, аднак у памяшканні цэнтру быў праведзены ператрус і канфіскаваныя кнігі Пятра Рабава. Падставай для затрымання стала нібыта "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства".