viasna on patreon

Міліцыя сарвала сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна Дапоўнена

2017 2017-10-09T17:04:06+0300 2017-10-09T23:09:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/riabov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Рабаў. Ілюстрацыйнае фота

Пётр Рабаў. Ілюстрацыйнае фота

У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. 

Пад час сустрэчы была запланаваная лекцыя Пятра Рабава "Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX - пач. XXI cтст.". Па папярэдняй інфармацыі, міліцыя затрымала каля 20 чалавек, у тым ліку і лектара. Зараз вядома, што ўдзельнікаў мерапрыемства даставілі ў РУУС. У памяшканні "Цэнтра гарадскога жыцця" адбыўся ператрус.

Міліцыя ў
Міліцыя ў "Цэнтры гарадскога жыцця". Фота з сацсетак

Паведамляюць, што кожнага з затрыманых апытваць супрацоўнікі міліцыі. 

Заўтра аналагічная лекцыя планавалася ў Баранавічах.

Пасля некалькіх гадзін утрымання ў пастарунку ўдзельнікаў мерапрыемства пачалі выпускаць. Вядома, што ўсяго было затрымана 16 чалавек, шэсць з іх адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў, у тым ліку і Пётр Рабаў. У рэшце рэшт усіх затрыманых адпусцілі.

Падставай для затрымання стала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". З памяшкання былі канфіскаваныя друкаваныя выданні.

Нагадаем, аналагічнае затрымання адбылося 27 жніўня у Баранавічах. Тады было затрымана 15 чалавек, якія прыйшлі на сустрэчу з былым палітвязнем Расіі, анархістам Аляксеем Сутугай. Моладзь даставілі ў ГАУС, дзе пратрымалі ад чатырох гадзін і болей. На трох грамадзян Расійскай Федэрацыі склалі пратаколы па арт. 17.11 КаАП – “Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”. У іх адабралі аўтамабіль, усе тэлефоны, відэакамеру і нават паўэр-банк. З офісу, дзе адбывалася сустрэча, без складання пратаколаў вымання былі канфіскаваныя праектар, прынтар і кнігі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства