Суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі Тамары Шчапёткінай

2017 2017-12-14T13:14:57+0300 2017-12-14T13:16:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-tamara-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай засталася без задавальнення, а рашэнне Бярозаўскага суда без змянення. Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, такі судовы вердыкт вынесла суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сянько, якая шляхам даследавання інфармацыйных інтэрнэтных рэсурсаў прыйшла да высновы, што Шчапёткіна працуе на польскае Радыё Рацыя без акрэдытацыі, хаця не з’яўляецца яго штатным супрацоўнікам. Кажа прысутная на судзе сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Ірына Смірнова

— Мяне ўразіла тое, што адміністрацыйная справа распачата ў ходзе маніторынгу інтэрнэта. Гэта палітычная справа, таму рашэння і не адмянілі. Улады баяцца журналістаў-фрылансераў, бо журналісты маюць сілу праўды. Неадукаванымі людзьмі, якія не ведаюць праўды, прасцей кіраваць.

15 кастрычніка Тамара Шчапёткіна была пакарана судом Бярозаўскага раёна (суддзя Алена Нямкова) штрафам у 25 базавых велічынь за працу на Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі. З 2014 года – гэта ўжо трэці штраф у вялікім памеры, прысуджаны журналістцы па артыкуле праца на замежнае СМі без акрэдытацыі.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства