Суды за акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам
Суд Маскоўскага раёна Мінска 20 чэрвеня разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці са Зміцерам Паліенкам, які ўтрымліваецца СІЗА № 1. Іх вінавацяць у парушэнні арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Суддзя Таццяна Пірожнікава вынесла пастанову аб пакаранні штрафам актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова ў памеры 50 базавых велічынь.
Зміцер Дашкевіч на суд не з’явіўся, а Максім Вінярскі напісаў у суд заяву аб тым, каб ягоную справу не разглядала суддзя Таццяна Мотыль, якой ён не давярае.
У другой падове дня ў 14-30 суд Маскоўскага раёна разгледзіць адміністрацыйную справу Вольгі Нікалайчык. Дата судоў над астатнімі ўдзельнікамі акцыі пакуль невядомая.
26 траўня грамадскія актывісты сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца пад вартай арыштаваны за роварны заезд «Крытычная маса» актывіст Зміцер Паліенка.
Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП).
У пікеце, прысвечаным дню народзінаў Паліенкі, якому споўнілася 22 гады, прымалі ўдзел Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў.