Ярмошына: Рабочая група па вывучэнні рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ ўлічыла прапановы "Праваабаронцаў за свабодныя выбары"

2016 2016-03-15T18:36:06+0300 2016-03-15T18:36:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Міжведамасная экспертная рабочая група па вывучэнні рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, дадзеных па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, выпрацавала прапановы аб мерах па ўдасканаленні выбарчага працэсу. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, сёння адбылося выніковае паседжанне групы. «Кожнае ведамства распрацавала свае прапановы з улікам уласных поглядаў на заканадаўства і з улікам прапаноў, якія прадставіла не толькі БДІПЧ АБСЕ, але і кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Канчаткова прапановы па дэмакратызацыі выбарчага працэсу будуць сфармуляваны Цэнтральнай камісіяй і прадстаўлены кіраўніку дзяржавы», - сказала кіраўнік ЦВК.

Ярмошына паведаміла, што падобных прапаноў «пяць-шэсць, над імі будзе весціся праца цяпер, да парламенцкіх выбараў», яны будуць рэалізаваны ў выглядзе пастаноў Цэнтрвыбаркама. Перш за ўсё, адзначыла яна, гэтыя прапановы тычацца ўдасканалення парадку падліку галасоў, разгляду выбарчых спрэчак і стварэння выбарчых камісій.

Акрамя таго, частка рэкамендацый тычыцца зменаў у выбарчае заканадаўства, да якіх ЦВК і экспертная група вернецца пасля правядзення парламенцкіх выбараў.

Міжведамасная экспертная група была створана 12 лютага на падставе пастановы ЦВК пасля адпаведнага даручэння Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркама, Цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства інфармацыі.

Дададзім, што за час працы групы прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" двойчы звярталіся да кіраўніка Цэнтрвыбаркама - з прапановай экспертнага садзейнічання працы міжведамаснай групы па ўдасканаленні выбарчага працэсу, а затым накіравалі свае дэтальныя напрацоўкі па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія могуць спрыяць павышэнню ўзроўню галоснасці і празрыстасці на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international