viasna on patreon

Пяць гадоў калоніі, 21 "пацярпелы" ў справе: адбыўся завочны суд над рэчыцкім актывістам

2024 2024-07-19T16:15:32+0300 2024-07-26T10:30:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/juryi-szczuczko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Лоеўскага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс вёў суддзя Іван Цалкоў, які да нядаўняга часу з’яўляўся старшынёй суда Лоеўскага раёна. 18 ліпеня 2024 году Шчучко завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Рэчыцкага актывіста прызналі вінаватым паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 188 (“паклёп”);
  • ч. 3 арт. 203-1 (“незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных”);
  • ч. 1 і 2 арт. 340 (“загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы”);
  • ч. 1 арт. 366 (“гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі доўг”);
  • ч. 1 арт. 368 (“абраза Лукашэнкі”);
  • арт. 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”);
  • арт. 391 (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”).

Паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу, яму прызначылі два гады зняволення і штраф — чатыры тысячы рублёў. Тры месяцы арышту мужчына атрымаў паводле ч. 1 арт. 391 Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэксу, яго асудзілі да двух гадоў зняволення. Акрамя гэтага, Юрыя Шчучко прызналі вінаватым у двух загадзя ільжывых паведамленнях пра рыхтаваныя выбухі. Паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу, за першае такое паведамленне яму прысудзілі паўтара года зняволення (паводле ч. 1), за другое – адразу чатыры гады зняволення (паводле ч. 2). Паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу, Юрыю Шчучко прызначылі тры гады зняволення, яшчэ тры гады зняволення і чатыры тысячы рублёў штрафу яму прызначылі паводле ч. 1 арт. 366. Паводле ч. 1 арт. 203.1 Крымінальнага кодэксу, яму прысудзілі тры гады гады калоніі і штраф: чатыры тысячы рублёў. Паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу, яму таксама прызначылі адзін год калоніі. 

У выніку мужчыну асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і шасці тысяч рублёў штрафу шляхам частковага складання ўсіх прысудаў. 

Таксама ад Юрыя Шчучко хочуць атрымаць кампенсацыю маральнай шкоды цэлы шэраг цяперашніх рэчыцкіх міліцыянтаў і жонкі некаторых з іх. Гэта 21 чалавек, кожнаму з якіх прысудзілі ад адной да шасці тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Так, ён мусіць выплаціць гомельскаму АМАП 51 рубель 68 капеек. Апроч гэтага, са Шчучко хочуць спагнаць 3557 рублёў у даход дзяржапарату.


Спецыяльная вытворчасць у адносінах да Юрыя Шчучко была распачатая Рэчыцкім раёным аддзелам СК першага сакавіка. Вядома, што Юрыя Шчучко за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі ў Рэчыцы 30 жіўня 2020 года і пасля двух сутак аштрафавалі на 15 базавых велічынь. Асцерагаючыся далейшага пераследу, у верасні 2020 года Юрый Шчучко з'ехаў з Беларусі. Спачатку жыў ва Украіне, дзе займаўся грамадскай дзейнасцю, а пасля ўварвання туды расійскіх войскаў пераехаў у Польшу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства