viasna on patreon

Хутка пачнецца суд над мужчынам з "тэрарыстычнага спісу". Верагодна, справа тычыцца каментароў

2024 2024-07-18T16:23:13+0300 2024-07-18T16:39:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baslyk_uladzimir.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Баслык. Фота з сацсетак

Уладзімір Баслык. Фота з сацсетак

У Мінскім абласным судзе 29 ліпеня распачнецца суд над 42-гадовым Уладзімірам Баслыком. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая, але, верагодна, справа тычыцца каментароў і допісаў у інтэрнэце. За гэта мужчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.

Уладзіміра абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 

Негледзячы на тое, што суда яшчэ не было, Уладзіміра Баслыка ўжо ўнеслі ў спіс асоб, "якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці". Гэта накладае на вязня дадатковыя абмежаванні ў СІЗА, у тым ліку забарону грашовых пераводаў.

Справу будзе разглядаць суддзя Анжаліка Данілава, на рахунку якой мінімум сем палітычна матываваных прысудаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства