Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус зноў выкліканы ў міліцыю на час мітынга ў Мінску

2016 2016-02-27T17:00:37+0300 2016-02-27T17:00:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnav-mikal-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

На працоўнае месца баранавіцкага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса ўдзень 27 лютага ўчастковы інспектар прынёс позву. У ёй паведамляецца, што 28 лютага ў 12 гадзін Чарнавус павінен з’явіцца да намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку Сяргея Паўлені ў якасці сведкі. Па якой справе выклікаецца Мікалай Чарнавус у нядзелю ў міліцыю, участковы патлумачыць не змог.

М. Чарнавус упэўнены, што яго выклікаюць, як і мінулы раз, каб не даць магчымасці паехаць у Мінск на мітынг прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што пад час пратэстаў прадпрымальнікаў за Чарнавусам сталі сачыць і ўжо трэці раз выклікаюць у міліцыю. Першы раз перад першым мітынгам прадпрымальнікаў у Мінску ад яго запатрабавалі падпісаць дакумент, што ён не будзе заклікаць прадпрымальнікаў да пратэстаў. Другі раз выклікалі да Сяргея Паўлені ў якасці сведкі па неіснуючай справе. Зараз сцэнар паўтарыўся. Чарнавус збіраецца звярнуцца ў пракуратуру са скаргай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international