viasna on patreon

Баранавічы: Мікалая Чарнавуса папярэдзілі аб адказнасці за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях

2016 2016-02-13T21:49:14+0300 2016-02-13T21:49:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-plakat-ip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага баранавіцкаму індвідуальнаму прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу патэлефанавалі з гарадскога аддзела міліцыі і папрасілі зайсці дзеля размовы адносна несанкцыянаванага пікета ў старым гарадскім парку 8 лютага. У той дзень Мікола Чарнавус правёў гадзінны адзіночны пікет, пасля чаго на дрэве пакінуў плакат-зварот да прадпрымальнікаў з заклікам 15 лютага ў Мінск на акцыю пратэсту.

Маёр Сяргей Паўленя прапанаваў Мікалаю Чарнавусу падпісаць паперы аб тым, што ён папярэджаны аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Мікола Чарнавус паперы падпісаў, у адной з іх ішла гаворка пра адказнасць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП – арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Паводле Чарнавуса, 13 лютага за ім цэлы дзень ходзяць людзі ў цывільным. Непадалёку ад свайго дома ён звярнуўся да іх з пытаннем, з чым звязана такая ўвага да яго. У адказ пачуў: “Мы клапоцімся пра вашу бяспеку”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства