viasna on patreon

Жыхароў Бабруйскага раёна заклікаюць галасаваць за "палітыка глабальнага гістарычнага маштабу"

2015 2015-09-30T17:11:58+0300 2015-09-30T17:11:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце Бабруйскага раёну "Трыбуна працы" з'явіўся традыцыйны зварот да выбаршчыкаў ад Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

У ім паведамляецца, што на пашыраным пасяджэнні Рады адзінагалосна прынята рашэнне падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. У звароце доўга распісваецца квітнеючая і сацыяльна-справядлівая Беларусь і Лукашэнка як гарант незалежнасці краіны і "палітык глабальнага гістарычнага маштабу, прычым не толькі для постсавецкай прасторы". Жыхароў раёна заклікаюць "зрабіць усвядомлены выбар - падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі".

Гэта ўжо не першы падобны зварот Каардынацыйнай Рады перад выбарамі. Падобны друкаваўся ў газеце гарвыканкаму "Бабруйскае жыццё" ў 2010 годзе. Нагадаем, "Рада" актывізуецца толькі падчас выбарчых кампаній, каб складаць агітацыйныя звароты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства